Ціндаа вітае сяброў
  2014-09-05 17:10:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

У жніўні мінулага года пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Кітая супрацоўнікі пасольства Беларусі ў КНР пазнаёміліся са спецыялістамі з аўтарытэтнага кітайскага Фонду Сунцінлін, якія як раз і займаліся арганізацыяй візіту. На працягу года праводзіліся рэгулярныя сустрэчы, на якіх абмяркоўвалася і распрацоўвалася праграма, спісы дзяцей, усе арганізацыйныя пытанні. Вядучы супрацоўнік пасольства Беларусі ў Кітаі Вераніка Цімкіна адзначыла, што работа праведзена велізарная. І хаця з кітайскага боку ўсё падрабязна прадумана, хваляванне за дзяцей усё роўна прысутнічае.

- Дзяцей шмат, тым больш першы раз такая вялікая колькасць школьнікаў прыехала ў Кітай. Большасць з іх раней не былі ў Кітаі, не ведаюць гэтую краіну і традыцыі. Адказнасць – велізарная! Але візіт рыхтаваўся на працягу цэлага года, і ўсе арганізацыйныя пытанні былі вырашаны загадзя, таму ўсё ідзе як задумана. Дзеці ўсе вельмі розныя; яны адкрытыя, мілыя, цікавыя. Вядома, у кожнага свой характар, і кожны па-рознаму ўспрымае Кітай. Але я заўважыла, што ў першыя дні яны былі крыху закрытыя, негаваркія, а зараз яны адчуваюць сябе свабодна. Калі мы з'язджалі з Пекіна, дзеці вельмі цёпла развітваліся з нашым пекінскім гідам: дарылі яму падарункі, сувеніры. Яны ўжо лёгка выказвалі ўсе свае эмоцыі, сваю падзяку. Яны адкрыліся і пачалі сапраўды шанаваць гэты момант. Спадзяюся, што пасля вяртання ў Беларусь успаміны пра Кітай застануцца лепшымі іх успамінамі за гэта лета.

 

Вядучы супрацоўнік Пасольства Беларусі ў Кітаі В.Цімкіна і журналіст МРК Р.Мышкоўскі

Мне хацелася б яшчэ раз падкрэсліць, наколькі добрай і прадуманай была арганізацыя гэтага візіту. Экскурсіі, мерапрыемствы, конкурсы – усё, каб дзеці не сумавалі! Таму інтэрв'ю мне даводзілася запісваць у самых нечаканых месцах. Напрыклад, пагутарыць з Вікай Аляксеенкай з горада Касцюковічы Магілёўскай вобласці мне давялося толькі ў аўтобусе.

- Калі я не памыляюся, мне сказалі ў кастрычніку-лістападзе мінулага года пра гэту паездку. Шчыра кажучы, я даўно марыла пабываць у Кітаі, але ніколі не думала, што здарыцца такое.

- А ты ведала што-небудзь пра Кітаі да сваёй паездкі?

- Так, я ведала, што Пекін – гэта сталіца Кітая. Самыя вялікія гарады – Пекін і Шанхай.

- Ваша праграма вельмі насычаная, і я разумею, што вы ўсе перапоўнены зараз уражаннямі. Напэўна, вельмі стаміліся?

- Мне вельмі падабаецца праграма нашага візіту. Вядома, спаць крыху хочацца. Але калі мы выбіраемся на чарговую экскурсію, то ўжо зусім забываем пра стомленасць – уся ўвага пераключаецца на тое месца, дзе мы знаходзімся на гэты момант.

- А як табе кітайцы? Як табе кітайская моладзь?

- Яны вельмі добрыя ўсе, ветлівыя. Яны, я думаю, вельмі рады нас бачыць, таму што большасць з іх ніколі не бачыла беларусаў. І наогул яны вельмі добрыя.

- Што табе бліжэй: велізарны Пекін або маленькі, па кітайскіх мерках, Ціндаа?

- Шчыра кажучы, мне бліжэй велізарны Пекін. Я проста люблю падарожнічаць па вялікіх гарадах, дзе вельмі шмат будынкаў, людзей, магазінаў, адметных мясцін. У Пекіне мне вельмі спадабалася Вялікая Кітайская сцяна – там больш за ўсё уражанняў. А ў Ціндаа мне спадабаўся акіянарыум, шоу дэльфінаў. Дый наогул, калі мы едзем у аўтобусе, від з акна проста неверагодны!

 


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040