Сад сціплага чыноўніка
  2014-10-02 17:00:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сваю назву сад атрымаў ад класічнага персанажа, «сціплага чыноўніка», які прысвяціў сябе садоўніцтву, з твора паэта Юэ Пана «Халасцяк»: «Я атрымліваю асалоду ад ціхага жыцця, будуючы свой дом і гадуючы дрэвы ў садзе... Я паліваю сад і для сябе вырошчваю гародніна... пасля маёй адстаўкі такое адасобленае жыццё робіць мяне шчаслівым...». Відаць, гэты твор як нельга лепш апісваў жаданне самога Ван Сяньчэна схавацца ў сваім садзе ад марнай палітыкі.

Чыноўнік патраціў на будаўніцтва і ўдасканаленне свайго саду 20 доўгіх гадоў. Цяжка ўявіць, што б з ім стала, ведай ён, што пасля смерці яго спадчыннік за адну ноч прайграў большую частку маёмасці. Пасля гэтага гаспадары саду пачалі мяняць адзін аднаго – так, у 1631 годзе ўсходняя частка была аддзелена ад астатняга саду і прададзена намесніку міністра юстыцыі Ван Сіні, які моцна змяніў сад і даў яму назву «Вяртанне да сельскага жыцця» (歸田園居). Цэнтральную частку набыў мясцовы чыноўнік Цзян Ці ў 1738 годзе. Пасля працяглай рэстаўрацыі ён таксама даў гэтай частцы саду сваю назву «Абноўлены сад». У тым жа 1738 годзе заходнія паркавыя землі набыў нейкі Шыкуан, пераназваўшы іх у «Сад кніг». А ў 1877 годзе гандляр Чжан Люйчыян выкупіў «Сад Кніг» і даў яму новае імя – «Дапаможныя сад». І толькі ў 1949 годзе ўсе тры часткі саду былі зноў аб'яднаны, а да 1952 года скончыліся аднаўленчыя работы. У 1997 годзе «Сад сціплага чыноўніка» ўнесены ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040