Сад сціплага чыноўніка
  2014-10-02 17:00:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Непасрэдна перад уваходам у Цэнтральную частку саду вас сустракае Павільён вясёлкі. Цэнтральная частка парку, самая вялікая, уяўляе сабой водную роўнядзь з двума насыпнымы астраўкамі, злучанымі зігзагападобнымі масткамі. У старажытнасці кітайцы лічылі, што злыя духі могуць перасоўвацца толькі па прамой траекторыі, таму яны і будавалі падобныя зігзагападобныя масты, па якіх гэтыя духі не маглі прайсці.

Галоўная пабудова Цэнтральнага парку – Зала няўлоўных водараў, падзеленая на тры секцыі і ўвянчаная шатровым дахам. Знаходзячыся ўнутры павільёна, можна адчуць водар квітнеючых лотасаў, дзякуючы чаму зала і атрымала сваю назву. Тут жа знаходзіцца адзіны крыты мост у Сучжоу – Мост лунаючай вясёлкі.

Усе пабудовы ў Заходнім садзе размешчаны ўздоўж сажалкі. Галоўная зала знаходзіцца на поўдні і падзелена на дзве часткі: Залу 36 кітайскіх качак і Залу 18 камелій. Задума аўтараў была такая: летам наведвальнік можа палюбавацца на качак у возеры, а зімой тут адкрываецца цудоўны від на каменныя камеліі, якія эфектна вылучаюцца на фоне бялюткага снегу. Таксама ў гэтай частцы парку можна наведаць павільён з круглым дахам «Бамбуковы капялюш», Зялёную вежу, што «расце» непасрэдна з вадаёма, вежу «Адлюстраванне» і іншыя не менш прыгожыя будынкі. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі)


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040