Ланьцанцзян (Меконг) нараджаецца на паўночных схілах хрыбта Тангла Цінхай-Тыбецкага нагор'я. Вышыня вытока над узроўнем мора - 5167 метраў. Вытокі ракі знаходзяцца ў Юйшу-Тыбецкай аўтаномнай акрузе правінцыі Цінхай. Рака цячэ з поўначы на поўдзень, перасякаючы Цінхай, Тыбет, Юньнань, яна праходзіць таксама па тэрыторыях суседніх краін - Мьянмы, Лаосу, Тайланду, Камбоджы і В'етнаму. Яна ўпадае ў мора паблізу в'етнамскага гораду Хо Шы Мін. Рака з'яўляецца адзінай міжнароднай ракой у Паўднёва-Усходняй Азіі, якая працякае па тэрыторыі шасці дзяржаў. Рака Ланьцанцзян - Меконг вядомая ва ўсім свеце. Па працягласці яна займае шостае месца сярод вялікіх рэк свету, а па плошчы басейну - 14-е месца.