Басейн Ланьцанцзяну насяляе вялікая колькасць нацменшасцяў Кітаю. Гэта народнасці дай, і, бай, насі, хуэй, тыбетцы, лахутцы і г.д. Басейн славіцца прыгажосцю пейзажаў і багатымі пакладамі карысных выкапняў, такіх як сурма, свінец, медзь і жалеза. Тут жа знаходзіцца раён з самай багатай фаунай і флорай Кітаю. Вышыня падзення ў сярэдняй і ніжняй плынях 2745 метраў, што дае вялізны патэнцыял гідраэнергетычных рэсурсаў. Маляўнічы ландшафт, унікальны нацыянальны каларыт і культура нацыянальных меншасцяў Кітаю штогод прыцягваюць цікавасць усё большай колькасці турыстаў з усіх канцоў краіны і свету.