Уладзімір Ашкеназі: «Калі я выконваю музыку, я расказваю не сваю гісторыю, я імкнуся быць самім кампазітарам, выказаць тое, што ўкладаў аўтар твора, і гэта – мой галоўны прынцып».
  2010-11-19 10:34:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дуэт піяністаў Уладзімір і Воўка Ашкеназі прадставіў на суд пекінскай публікі цікавую і разнастайную праграму, якая складалася з твораў Франсіса Пуленка, Клода Дэбюсі, Марыса Равэля, Аляксандра Скрабіна і Аляксандра Барадзіна. Выступленне бацькі і сына ў Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў адбылося ў межах акцыі, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння слыннага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна. З гэтым імем непарыўна звязана кар'ера знакамітага Уладзіміра Ашкеназі. Першы сольны канцэрт піяніста 1955 года ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі складаўся выключна з твораў польскага кампазітара. Таму маё першае пытанне да маэстра тычылася менавіта славутага юбіляра 2010 года.

-- Уладзімір Давыдавіч, як вамі ўспрымаецца сёння творчасць Фрыдэрыка Шапэна? Вось ужо 55 гадоў, як вы выконваеце музыку польскага кампазітара.

-- Геній – ён заўжды геній! Вы разумееце гэта, калі вам 6 гадоў, і ўжо тым больш усведамляеце, калі вам 50 ці 60. безумоўна, маё ўспрыняцце мяняецца з гадамі. Спадзяюся, яно толькі паглыбляецца. Шапэна я іграў толькі для конкурсу, калі мне было 17 гадоў, а да гэтага былі іншыя кампазітары, музыку якіх я з задавальненнем выконваў. Магу прызнацца, што Шапэн, Бетховен, Шуман, Рахманінаў мелі для мяне вялікае значэнне ўсё маё жыццё.

 

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040