Уладзімір Ашкеназі: «Калі я выконваю музыку, я расказваю не сваю гісторыю, я імкнуся быць самім кампазітарам, выказаць тое, што ўкладаў аўтар твора, і гэта – мой галоўны прынцып».
  2010-11-19 10:34:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

-- Наколькі вы адчуваеце цікавасць да класічнай музыкі ў Кітаі і як можаце ацаніць узровень выканальніцкага майстэрства аркестраў, з якімі вам даводзілася працаваць?

Аркестры тут заўсёды ідуць наперад, асабліва шанхайскі. І ўвогуле, вельмі прыемна з імі мець справу. Яны вельмі захопленыя, хочуць дасягнуць сапраўды высокіх вынікаў, імкнуцца выконваць музыку як мага лепш, з імі вельмі прыемна працаваць. Вы адчуваеце, што існуе адзінства мэтаў, яны хочуць іграць, яны хочуць ствараць.

У часы культурнай рэвалюцыі і іншых узрушэнняў у Кітаі, пачынаючы з 1949 года, для музыкі, як і для ўсіх высокіх мастацтваў, былі няпростыя часы. Амаль усё было забыта.

Я прыгадваю 1979 год, калі я інтэрв'юіраваў настаўніцу спеваў узростам каля 50 з лішнім гадоў. Яна прызналася, што на той момант адчувала сябе цудоўна ў параўнанні з часамі культурнай рэвалюцыі. Яна адзначыла, што можа выкладаць вакал, які раней проста не магла выкладаць, бо ў тыя часы мусіла працаваць у полі. «Калі мне хацелася праспяваць якую-небудзь арыю з класічнай італьянскай оперы, -прызналася яна, - да мяне падыходзіў хунвэйбін і гаварыў, што нельга спяваць буржуазную музыку, інакш ён перавядзе мяне на горшую работу». Значыць, сапраўды было вельмі цяжка. І таму яна была шчаслівая, што вярнулася ў кансерваторыю, якую вельмі любіла.

А для такой вялікай краіны адасобіцца ад усяго і ўвайсці ў новую сферу культуры і духоўнага пачатку – вельмі няпроста. Таму, калі нехта сцвярджае, што Кітай не дасягнуў высокага ўзроўную, я магу паспрачацца. Па-першае, яшчэ вельмі рана гаварыць. А па-другое, я мяркую, што салісты ў гэтай краіне – вельмі дастойныя, некаторыя аркестры выконваюць музыку розных эпох і кампазітараў на высокім узроўні. Я лічу, што краіна ідзе наперад гіганцкімі крокамі, і ў хуткім часе, цалкам магчыма, яе ўзроўню выканання будуць зайздросціць іншыя.

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040