Уладзімір Ашкеназі: «Калі я выконваю музыку, я расказваю не сваю гісторыю, я імкнуся быць самім кампазітарам, выказаць тое, што ўкладаў аўтар твора, і гэта – мой галоўны прынцып».
  2010-11-19 10:34:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

-- А як вы лічыце, ці могуць кітайскія музыканты ужо зараз унесці новы каларыт у развіццё класічнай і сучаснай музыкі?

Я ў гэтым не сумняваюся. Справа толькі ў адукацыі: дзе музыканты вучацца і чаму непасрэдна. Таксама важна, да якога інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню яны імкнуцца, і ў якім асяроддзі знаходзяцца падчас станаўлення іх таленту з самага ранняга ўзросту. Чым раней пра гэта паклапаціцца, тым лепш. Калі паехаць у Еўропу, Амерыку, дзе класічная музыка развівалася стагоддзямі, гэта будзе яшчэ больш прадуктыўным для станаўлення іх таленту. Усё залежыць ад індывідууму. Я абсалютна ўпэўнены, што гэта краіна дасць вельмі шмат талентаў. Тут усё развіваецца вельмі хутка, і калі кітайцы апярэдзяць усіх, я гэтаму не здзіўлюся. Свет стаў настолькі маленькі, людзі вучацца адно ў аднаго таму, чаму варта навучыцца. На нашай планеце – шмат талентаў. Кітайская нацыя адна з самых творчых. Колькі яны стварылі і ў мастацтве, і ў разуменні жыцця, у філасофіі! І як яны могуць многа даць і давалі ўжо!

-- Калі вы іграеце на сцэне музыку тых або іншых кампазітараў, вы можаце расказаць з дапамогай іх музыкі сваю гісторыю?

-- Я не расказваю сваю гісторыю, я імкнуся быць самім кампазітарам, зразумець, што ён хацеў выказаць, а не тое, што я асабіста выказваю. Гэта мая пазіцыя ў дачыненні да выканання класікі.

-- З якім настроем вы выходзіце на пекінскую сцэну?

-- Мне вельмі прыемна тут быць, таму што людзі вярнуліся да вялікага мастацтва пасля няпростых дзесяцігоддзяў. Гэта настолькі натуральная і непасрэдная цяга да мастацтва, у прыватнасці, да музычнага! Мяне гэта глыбока хвалюе і захапляе.


1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040