Галоўная рака Кітая – велічная Янцзы – бярэ пачатак на Цінхай-Тыбецкім сугор'і. Як правіла, экскурсія пачынаецца ў горадзе Ічан – турысты паднімаюцца на борт цеплахода, які бярэ курс на захад і ідзе ўверх па Янцзы.
Янцзы
Першы прыпынак цеплаход робіць ля дамбы «Тры цясніны» – найбуйнейшага гідратэхнічнага збудавання 21 стагоддзя, пушчанага ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. Дамба «Тры цясніны» мае 2309 метраў ў даўжыню і 185 метраў у вышыню. У выніку яе будаўніцтва ўзровень вады ў Янцзы значна падняўся – некаторыя прылеглыя раёны апынуліся пад вадой. Кітайскім уладам давялося тэрмінова перасяліць больш за 1,3 мільёна чалавек з зоны затаплення.
Дамба «Тры цясніны»
Калі дамба застаецца ззаду, поглядам турыстаў адкрываюцца маляўнічыя пейзажы дзвюх вялікіх цяснін – Сілін і У. Паміж уваходам у цясніну Сілін і ўсходнім ускрайкам цясніны У знаходзіцца даліна Сянсі. Па берагах ракі раскінуліся нівы і цытрусавыя плантацыі. Гэта – адзін з найбольш важных земляробчых раёнаў Трох цяснін.
Пакінуўшы цясніну Сілін, цеплаход праходзіць яшчэ 20 кіламетраў і трапляе на ўчастак ракі, які называецца Саньдоўпін. Рэчышча ракі пашыраецца, поглядам турыстаў паўстае вузкі астравок Чжунбаа. А далей, перад уваходам у цясніну У, рэчышча Янцзы звужаецца. Сярод трох цяснін цясніна У – самая маляўнічая, яе працягласць – 46 кіламетраў. Найбольш вядомая адметная мясціна цясніны У – 12 горных вяршыняў. Дзякуючы незвычайнасці абрысаў, кожны з горных пікаў мае паэтычнае назву. Так, пік Шэньнюй называюць «Прыгажуняй» – сапраўды, у ранішнія гадзіны і вячэрнія прыцемкі ён падобны на дзяўчыну, замілаваную водамі Янцзы. Пра гэтыя горныя вяршыні, дарэчы, складзена шмат легенд. Цясніна У славіцца яшчэ і 174 карставымі пячорамі.