Наступны прыпынак па маршруце – у мястэчку Фэнду («Горадзе Духаў»). Тут на гарах раскідана больш за 20 храмаў і вялікая колькасць статуй. На вяршыні гары стаіць храм, які, паводле старадаўніх трактатаў, перадае судзілішча ў замагільным свеце. Вы можаце ўбачыць выявы злых духаў, сцэны страшнага суда і катаванні грэшнікаў. Штогод вясной у Фэнду праходзіць «Фестываль духаў».
Мястэчка Фэнду
Канчатковы пункт круізу – горад Чунцін, які часта называюць «Горным горадам». Гісторыя Чунціна налічвае больш за 3000 гадоў. Ён знакаміты сваімі паркамі і адметнымі мясцінамі. Чунцін – гэта яшчэ і адзін з найбуйнейшых эканамічных і прамысловых цэнтраў Кітая.
Горад Чунцін
Прыемнага вам падарожжа!