Круіз па вялікай Янцзы. Знакамітыя кітайскія цясніны.
  2010-11-22 09:39:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Карставыя пячоры цясніны У

Перш чым рухацца далей, турысты, як правіла, перасядаюць у невялікія кацеры або лодкі-джонкі і адпраўляюцца ў займальнае падарожжа па горнай рацэ Шэньнун або да Сяасанься – Трох малых цяснін.

Тры малыя цясніны – жамчужына Янцзы. Кожная мае сваю назву, якая вельмі ёміста апісвае месца. Напрыклад, першая – цясніна Лунмэнь («Брама дракона») – гэта ўваход у раён Трох цяснін. Джонка праходзіць паміж дзвюх скал, якія сапраўды нагадваюць каменную браму, падобную да хваста дракона. Далей лодка заходзіць у вузкую цясніну Баву («Цясніну туманаў»). Туманы, якія амаль круглы год стаяць тут, вельмі ўражваюць падарожнікаў. Высока ў скалах бачныя тысячагадовыя «пакладзеныя труны» (так, паводле звычаю, у старажытным Кітаі хавалі памерлых) і старадаўнія лодкі мясцовых жыхароў. Археолагі і альпіністы знайшлі там чалавечыя астанкі, посуд і іншыя рэчы, якія маглі служыць людзям у тыя часы. Мяркуецца, што чым вышэй стаяў чалавек у сацыяльнай іерархіі, тым вышэй было прынята яго хаваць. А сучасныя даследчыкі ламаюць галовы, якім чынам больш за 2000 гадоў таму людзі паднімалі гэтыя труны на такую вышыню!

Пакладзеныя труны

Трэцяя малая цясніна называецца Дзіцуй, што ў перакладзе са старажытнакітайскай азначае «надзвычай зялёнае» або «зелень, ад якой мітусіцца ў вачах» – берагавыя адгор'і, якія цягнуцца суцэльнай лініяй, пакрыты смарагдавай зеленню. Вада ў рацэ Данінхэ (прыток Янцзы) марскога колеру і на дзіва чыстая, у параўнанні з астатняй часткай Янцзы, якая нясе ў мора вялікую колькасць глею.

Малыя цясніны

Наступны пункт круізу – трэцяя вялікая цясніна Цюйтан. Галоўная адметная мясціна на гэтым участку Янцзы – «Горад белага імператара». Крэпасць размешчана на паўночным беразе ракі. Будынкі, якія захаваліся, сведчаць пра высокае майстэрства старажытных дойлідаў. Па абодва бакі ад галоўнага будынка ўзвышаецца каля 70 каменных стэл, на якіх выгравіраваны іерагліфічныя надпісы розных эпох ад дынастыі Суй (581-618 гг.) да Цін (1616-1911 гг.).

Цясніна Цюйтан

Даўжыня цясніны Цюйтан – 8 кіламетраў, яна – самая глыбокая і вузкая. Заходні ўваход у цясніну – гэта шчыліна, а абрывістыя скалы нагадваюць велізарную браму. На адной са скал напісана: «Брама Куймэнь – Першая ў Паднябеснай».

Нібы імкнучыся хутчэй вырвацца з яе ціскоў, водны паток імчыцца з шалёным рыкам, пенячыся і ўтвараючы шматлікія віры. Шырыня ракі ў найбольш вузкіх месцах ледзь дасягае 100 метраў, неба падаецца вузенькай палоскай, стромкія каменныя адгор'і падступаюць да самых бартоў кацера. У скалах на паўднёвым баку цясніны бачныя квадратныя адтуліны. Гэта так званая «Мэнлянская лесвіца», рэшткі старажытнай падвясныя дарогі. Ля яе ўзвышаецца скала мудрагелістай формы, якая называецца «Павешаны манах».

На паўночным баку ў скалах знаходзяцца вертыкальна размешчаныя прамавугольныя адтуліны, куды ў старажытнасці клалі пахавальныя рэчы памерлых. Другі ўчастак «пакладзеных трунаў» – гэта ўсходні канчатак цясніны Цюйтан.

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040