Сёння адзначаецца 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.
  2012-01-20 16:30:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

на фота: сустрэча Пасла Беларусі Віктара Буры з журналістамі

Напярэдадні юбілея з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, мы сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Беларусі ў Кітаі. Віктар Бура адказаў на нашыя пытанні.

-- Віктар Паўлавіч, як вы лічыце, наколькі змяніліся адносіны нашых дзвюх краін у новых умовах?

-- Апошнія гады былі няпростымі і для нас, і для Кітая, і для ўсяго свету. На планеце з'явіліся новыя ачагі напружанасці, многія краіны свету сутыкнуліся з цяжкасцямі ў эканамічнай галіне, абвастрылася валютна-фінансавая нестабільнасць на рынках, якая носіць глабальны характар. Уменне супрацьстаяць гэтым выклікам, цесная каардынацыя і супрацоўніцтва з партнёрамі на міжнароднай арэне, сталі як ніколі важнымі фактарамі і ў сусветнай палітыцы, і ў фарміраванні стратэгій развіцця асобных дзяржаў.

Беларусь бачыць у Кітаі свайго саюзніка і шануе сяброўскія сувязі з вашай краінай. Нашы адносіны, асабліва ў апошні час, характарызуе, у першую чаргу, інтэнсіўнасць і практычная накіраванасць. Так, у сакавіку 2010 года Беларусь наведаў з візітам намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін. Затым восенню таго ж года прэзідэнт Беларусі пабываў у Кітаі, дзе прыняў удзел у працы Шанхайскай выставы ЭКСПА-2010, а таксама сустрэўся ў Пекіне са старшынёй КНР Ху Цзіньтаа. У верасні 2011 года мы прымалі ў Мінску Старшыню Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банго. Па выніках кожнага з гэтых візітаў дасягнуты і рэалізуюцца важныя дамоўленасці ў практычных галінах супрацоўніцтва ў рэчышчы нашага стратэгічнага партнёрства. У першую чаргу яны звязаны з крэдытна-інвестыцыйнымі праектамі.

Спадзяемся, што інтэнсіўнасць і выніковасць нашых кантактаў і сумеснай працы ў новых умовах будзе і надалей нарастаць, дапамагаючы справіцца з наступствамі негатыўных тэндэнцый у сусветнай эканоміцы.

Мы ведаем, што ў новай 12-й пяцігодцы Камуністычная Партыя і Урад КНР паставілі задачу трансфармацыі мадэлі эканамічнага росту ў напрамку сацыяльнай збалансаванасці і інавацыйнага развіцця. Па сутнасці, гаворка ідзе аб ператварэнні Кітая з сусветнай фабрыкі ў сусветны інавацыйны цэнтр. Такі падыход уяўляе для нас вялікую цікавасць, і ў гэтым напрамку мы рухаемся рука аб руку з кітайскімі партнёрамі. Тут у нас можа быць пэўная ўзаемадапаўняльнасць. Беларусь ганарыцца высокакваліфікаванымі кадрамі і сучаснымі тэхналагічнымі распрацоўкамі, Кітаю ўдаецца эфектыўна вырашаць пытанні ўкаранення інавацый, ён валодае рэсурсамі для інвестыцый. У сувязі з гэтым мы зацікаўлены выкарыстоўваць як вопыт нашых партнёраў, так і фактары ўзаемнай дапаўняльнасці і кааперацыі. Сумеснымі намаганнямі мы зможам больш паспяхова павысіць інавацыйныя складнікі нашых эканомік.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040