Сёння адзначаецца 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.
  2012-01-20 16:30:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

на фота: Цырымонія гашэння юбілейнай маркі, прысвечанай 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж РБ і КНР

-- Культурная і гуманітарнае супрацоўніцтва Кітая і Беларусі: дзе шукаць перспектывы, наколькі, на Ваш погляд, мы цікавыя адно аднаму?

Я ведаю, што многія кітайцы, прыехаўшы ў Беларусь, спазнаўшы яе, пакахаўшы нашу краіну і народ, становяцца вернымі сябрамі Беларусі. Вярнуўшыся на радзіму і захаваўшы цёплае стаўленне да нашай краіны, яны дапамагаюць наладжваць кантакты і супрацоўніцтва ў новых галінах, прыцягваюць увагу да Беларусі, яе магчымасцяў, яе культуры. Тое ж таксама можна сказаць і пра беларусаў, якія прыязджаюць у Кітай: Кітай выклікае непадробную цікавасць і жаданне развіваць адносіны.

Дзякуючы гэтаму, інтэнсіўнасць культурных, адукацыйных, навуковых абменаў у апошнія гады значна ўзрасла.

Думаю, вельмі важна ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, паколькі яно стварае ўмовы для ўзаемнага ўзбагачэння культур і будучага развіцця абменаў ва ўсіх сферах.

Не сакрэт, што цікавасць кітайскіх грамадзян да атрымання вышэйшай адукацыі як у сябе ў краіне, так і за мяжой пастаянна расце. З кожным годам расце і колькасць кітайскіх студэнтаў у Беларусі. Сёння ў ВНУ нашай краіны навучаецца больш за 2000 грамадзян Кітая. У сваю чаргу, мова і культура Кітая з кожным годам набіраюць папулярнасць у Беларусі: сёння кітайскую мову вывучаюць не толькі студэнты ў некалькіх ВНУ Беларусі, але і школьнікі ўжо ў пяці школах і гімназіях. Працуюць два Інстытуты Канфуцыя. Вядзецца праца па адкрыцці трэцяга, для падрыхтоўкі спецыялістаў з акцэнтам на навуковую і тэхнічную праблематыку. Паказальна, што 26 ВНУ Рэспублікі Беларусь маюць больш за сотню прамых дагавораў аб супрацоўніцтве з установамі адукацыі КНР, і гэты пералік пашыраецца.

Многія нашыя студэнты (на сёння больш за 120) выязджаюць вучыцца ва ўніверсітэты Кітая, дзе маюць магчымасць знаёміцца не толькі з мовай, культурай, але і з краінай, ладам жыцця. Прымаючы да ўвагі тэмпы развіцця нашых партнёрскіх адносін з Кітаем, не сумняваюся, што спецыялісты з веданнем кітайскай мовы будуць запатрабаваныя ў Беларусі, і патрэба ў іх будзе расці.

Мы плануем і далей нарошчваць абмены ў галіне адукацыі з Кітаем. Нам таксама трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць для таго, каб стварыць умовы для пашырэння турыстычных абменаў.

Вольга Гальпяровіч, Беларуская рэдакцыя МРК


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040