Сёння адзначаецца 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.
  2012-01-20 16:30:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

на фота: Цырымонія гашэння юбілейнай маркі, прысвечанай 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж РБ і КНР

2. Што збліжае нашы народы, у чым можна шукаць паралелі адно з адным, у якіх сферах наша супрацоўніцтва, на ваш погляд, прынясе і прыносіць вынік?

Вопыт станаўлення і развіцця беларуска-кітайскіх сувязей на працягу 20 гадоў наглядна сведчыць пра тое, што паміж сярэдняй, па еўрапейскіх мерках, дзяржавай і найбуйнейшай сусветнай дзяржавай могуць існаваць раўнапраўныя, ўзаемапаважлівыя адносіны.

Думаю, што падмурак такіх адносін складаюць падобныя падыходы да сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця. І ў Рэспубліцы Беларусь, і ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы распрацоўвалі стратэгіі свайго нацыянальнага развіцця, зыходзячы, перш за ўсё, з уласных традыцый і інтарэсаў. Сусветныя рынкавыя механізмы, якія даказалі сваю эфектыўнасць, прыстасоўваліся да гэтых інтарэсаў і нацыянальных асаблівасцяў, а не наадварот.

Знешнепалітычныя стратэгіі нашых дзяржаў таксама вельмі блізкія. І Беларусь, і Кітай выступаюць за шматпалярны свет, прызнанне разнастайнасці шляхоў развіцця дзяржаў у якасці важнай каштоўнасці чалавечай цывілізацыі, зыходзяць з таго, што рознагалоссі і спрэчкі ў міжнародных справах павінны вырашацца выключна мірным шляхам, праз кансультацыі і перамовы, а не аднабаковымі дзеяннямі або сілавой палітыкай.

Яшчэ, як мне здаецца, беларускі і кітайскі народ збліжае працавітасць, разлік у дасягненні дабрабыту не на багацці, узнятыя з нетраў, а на ўласны розум і працу.

Таму, упэўнены, што на такой аснове мы можам выбудоўваць прадуктыўныя ўзаемаадносіны ў самых розных галінах і сферах.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040