Кітай віншуе экс-прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлу з яго 95-гадовым днём нараджэння, шчыра жадае яму перамогі над хваробай і хутчэйшага выздараўлення. Пра гэта заявіла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.
На прэс-канферэнцыі МЗС КНР адзін з журналістаў нагадаў, што сёння адзначаецца 95-годдзе Нэльсана Мандэлы. З гэтай нагоды Хуа Чуньін адзначыла, што ён - стваральнік новай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і сусветна вядомы палітык, дзякуючы намаганням якога адбылася гістарычная падзея - устанаўленне дыпламатычных адносін паміж Кітаем і ПАР.
"Кітай клапоціцца пра здароўе спадара Мандэлы і з нагоды яго 95-годдзя шчыра жадае яму перамагчы хваробу і як мага хутчэй аднавіць здароўе», - сказала Хуа Чуньін. -0 -