Ад землетрасення ў прав. Ганьсу загінулі 89 чалавек, пацярпелі больш за 120 тыс. чалавек
  2013-07-23 10:19:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апошняй інфармацыі адміністрацыі прав. Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), па стане на 20:00 сённяшняга дня ў выніку землетрасення магнітудай 6, 6 бала, што адбылося на стыку паветаў Міньсянь і Чжансянь, загінулі ўжо 89 чалавек. Пры гэтым, яшчэ пяць чалавек прапалі без вестак, 628 атрымалі раненні, 123 тыс. чалавек пацярпелі. Да цяперашняга часу медыцынская дапамога аказана 868 чалавек, 135 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Па стане на 20:00 22 ліпеня, з пацярпелых раёнаў у экстранным парадку былі эвакуіраваны 31,6 тыс. чалавек, 5785 дамоў разбураныя, яшчэ 73 тыс. дамоў пашкоджаны.

Да цяперашняга часу на правядзенне пошукава-выратавальнай аперацыі накіравана каля 6 тыс. вайскоўцаў і паліцэйскіх, а таксама мабілізаваны 2 верталёты ВПС НВАК.

На 18:00 22 ліпеня былі зарэгістраваны 422 афтэршокі пасля землетрасення магнітудай 6,6 бала ў прав. Ганьсу. 7 афтэршокаў былі магнітудай вышэй за 3,0, у тым ліку 1 афтэршок магнітудай ад 5,0 да 5, 9, 6 - магнітудай ад 3,0 да 3,9 бала. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040