Міністр замежных спраў КНР Ван І 25 ліпеня правёў перамовы з кіраўніком МЗС Арменіі Эдвардам Налбандзянам.
Ван І адзначыў, што ўзаемная павага, клопат і падтрымка з'яўляюцца найбольш важнымі рысамі адносін паміж Кітаем і Арменіяй. Новы ўрад Кітая надае вялікае значэнне развіццю адносін з Арменіяй і гатовы прыкладаць з ёй сумесныя намаганні для паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва, умацавання каардынацыі ў міжнародных і рэгіянальных справах, каб тым самым вывесці міждзяржаўныя адносіны на новую прыступку.
Э. Налбандзян даў пазітыўную ацэнку дасягненням у развіцці адносін з Кітаем і выказаў гатоўнасць прыкладаць сумесныя намаганні з кітайскім бокам для садзейнічання яшчэ большых вынікаў у развіцці двухбаковых адносін.
Пасля перамоў бакі падпісалі Пратакол аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Кітая і Арменіі. - 0 -