5. Травень 2025
Кітай спыніць спагнанне ПДВ з малога бізнэсу
  2013-07-25 10:13:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай з 1 жніўня спыніць спагнанне ПДВ і падатку на абарот з малога бізнэсу, калі яго месячныя продажы не перавышаюць 20 тыс. юаняў / 3226 долараў ЗША /.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай пасля пасяджэння ПК Дзяржсавета КНР, які прайшоў пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна.

У заяве сцвярджаецца, што гэтая мера закране звыш 6 млн. дробных кампаній і напрамую закране дзесяткі мільёнаў чалавек.

ПДВ з'яўляецца падаткам на розніцу паміж коштам тавару да падатковага выліку і коштам яго вытворчасці. Падатак на абарот спаганяецца з валавога даходу прадпрыемстваў.

На пасяджэнні таксама абмяркоўваліся меры па садзейнічанні знешняму гандлю і стабілізацыі экспарту, як спрашчэнне мытнай працэдуры, зніжэнне эксплуатацыйных выдаткаў, павелічэнне фінансавай падтрымкі прыбытковых кампаній, садзейнічанне экспарту малых і сярэдніх прадпрыемстваў, павелічэнне імпарту і падтрыманне стабільнага курсу юаня.

Паводле заявы, Кітай з дапамогай рэформаў цалкам адкрые свой рынак чыгуначнага будаўніцтва і аддасць прыярытэт чыгуначнаму будаўніцтву ў цэнтральных, заходніх і бедных раёнах. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040