Паводле папярэдніх падлікаў, у першай палове 2013 года валавы ўнутраны прадукт Кітая склаў 24 трлн. 800,9 млрд. юаняў і ў супастаўных цэнах вырас на 7,6% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Такія звесткі абнародавала сёння Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.
У прыватнасці, рост ВУП краіны за першы квартал склаў 7,7%, за другі – 7,5%.
У цэлым у Кітаі падтрымліваецца стабільны рост эканомікі, адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДСУ Шэн Лайюнь на прэс-канферэнцыі, наладжанай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.
«Галоўныя эканамічныя індыкатары па-ранейшаму знаходзяцца ў межах чаканых разумных дыяпазонаў, але эканамічнае асяроддзе застаецца складаным», – адзначыў ён, дадаўшы, што рынак павінен адыгрываць больш эфектыўную ролю ў праяўленні ўнутранай сілы эканомікі.
У прамысловасці ў першым паўгоддзі бягучага года дабаўленая вартасць, створаная буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі краіны, у супастаўных цэнах вырасла на 9,3% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, тэмпы росту былі на 0,2-працэнтнага пункта ніжэй за паказчык за першы квартал бягучага года. - Р -