У чэрвені CPI ў Кітаі вырас на 2,7 працэнта
  2013-07-09 15:45:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чэрвені гэтага года індэкс спажывецкіх цэн / CPI / у Кітаі вырас на 2,7 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Тэмпы росту былі на 0,6 працэнтнага пункта вышэй за майскі ўзровень. Такія дадзеныя, апублікаваны сёння Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР.

У першым паўгоддзі бягучага года CPI ў краіне павялічыўся на 2,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года.

Паводле статыстыкі, прадукты харчавання за чэрвень падаражэлі на 4,9 прац. У тым ліку, кошты на мяса, птушку і вырабы з іх павысіліся на 4,8 працэнта, на свежую гародніну - на 9,7 прац, свежыя садавіна - на 11,4 працэнта, на збожжавыя - на 5,1 прац , а на морапрадукты - на 3,1 прац.

Акрамя таго, рост коштаў на тытунёвую і алкагольную прадукцыю склаў 0,3 %, на адзенне - 2,3%, на бытавую тэхніку і паслугі па яе рамонту - 1,5 %, на тавары медыцынскага і аздараўленчага прызначэння, а таксама адпаведныя індывідуальныя сродкі - 1,4 %, на тавары забаўляльнага, адукацыйнага і культурнага прызначэння / уключаючы кошт адпаведных паслуг / - 1,4 %. Пры гэтым кошты на транспарт і сувязь панізіліся на 0,7, а выдаткі на пражыванне выраслі на 3,1 прац. (цэны на арэнду жылля - на 4,1 %).

У чэрвені індэкс цэн вытворцаў / PPI / у Кітаі знізіўся на 2,7 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам мінулага года і на 0,6 працэнта ў параўнанні з майскім узроўнем. -0 -

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040