Кітай заклікае ШАС правесці ўнутраную работу, каб адыгрываць больш актыўную ролю
  2013-07-16 15:58:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І адказаў на пытанні журналістаў адносна перспектыў развіцця ШАС. Ён адзначыў, што дасягнутае ШАС развіццё зусім не выпадковае. Па-першае, усе краіны-члены маюць важныя сумесныя інтарэсы ў галіне бяспекі, ўсе бакі маюць вострую патрэбу ў супрацоўніцтве. Па-другое, краіны стварылі механізм работы, спрыяльны для здаровага развіцця ШАС, у асаблівасці гэта тычыцца роўных адносін паміж усімі бакамі. Па-трэцяе, лідары ўсіх краін-членаў надаюць павышаную ўвагу развіццю ШАС.

Ван І адзначыў, што для бесперапыннага нарошчвання жыццёвых сіл ШАС неабходна ўзмоцнена прасоўваць практычнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі-членамі. У эканамічным развіцці краін-членаў ШАС маецца высокая ўзаемадапаўняльнасць, шырокая прастора і каласальны патэнцыял для ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. На наступным этапе неабходна на падмурку далейшай абароны міру і бяспекі ў рэгіёне, у першую чаргу, практычна ўзмацняць будаўніцтва інфраструктуры ў галіне камунікацый і сувязі, каб узаемны абмен стаў больш зручным, па-другое, неабходна фарміраваць абмен наяўнымі перавагамі, несці больш дабра народам усіх краін-членаў; неабходна ўзмоцнена садзейнічаць абмену ў гуманітарнай галіне і далей умацоўваць сацыяльны падмурак ШАС. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040