Анамальна высокія тэмпературы ў Кітаі - у краіне абвясцілі аб найвышэйшым узроўні гатоўнасці да спёкі
  2013-07-31 14:46:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Анамальна высокія тэмпературы вымусілі Метэаралагічнае ўпраўленне КНР у аўторак ўпершыню ў гісторыі аб'явіць аб запуску другога / самага высокага / ўзроўню гатоўнасці да гарачага надвор'я.

Апошнія чатыры дні ў Кітаі ўжо дзейнічала папярэджанне "аранжавага" ўзроўню пра пагрозу высокай тэмпературы. Цяпер гатоўнасць другога ўзроўню ў сувязі з анамальна гарачым надвор'ем аб'яўлена ва ўсходніх прав. Аньхой, Цзянсу, Чжэцзян, Цзянсу і Фуцзянь, цэнтральна-кітайскіх правінцыях Хунань і Хубэй, а таксама ў гарадах Шанхай і Чунцін.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, у прав. Чжэцзян, Сычуаньскай западзіне і некаторых раёнах Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна слупкі тэрмометраў паднімуцца да 41 градуса па Цэльсіі. Акрамя таго, з 30 ліпеня па 8 жніўня гарачае надвор'е з тэмпературай паветра ў 35 градусаў і вышэй усталюецца ў раёнах паблізу рэк Янцзы і Хуанхэ, на поўдзень ад ракі Янцзы і горадзе Чунцін.

Высокія тэмпературы могуць стаць прычынай пажару, выклікаць сонечны ўдар. Улады Кітая папярэджваюць аб неабходнасці прыняць супрацьпажарныя меры. Грамадзянам не рэкамендуецца доўгі час знаходзіцца на адкрытым паветры. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040