Дзяржсакратар ЗША прызначыў новага пасрэдніка ў блізкаўсходнім мірным працэсе
  2013-07-31 14:58:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прызначыў былога пасла Злучаных Штатаў у Ізраілі Марціна Індыка пасрэднікам па палестына-ізраільскіх мірных перамовах. Прэзідэнт ЗША Барак Абама станоўча ацаніў аднаўленне перамоў, запэўніўшы, што Вашынгтон гатовы аказаць дапамогу рэалізацыі праекта па прынцыпе "дзве дзяржавы для двух народаў".

Д.Кэры выступіў у Дзярждэпартаменце ЗША, адзначыўшы, што цяжкасці правядзення палестына-ізраільскіх мірных перамоў – ні для каго не сакрэт. Удзельнікам перамоў і прадстаўнікам палітычнага кіраўніцтва абодвух бакоў давядзецца пераадолець шэраг магчымых цяжкасцяў.

Па словах Д.Кэры, рацыянальны кампраміс павінен стаць галоўнай асновай прыкладаемых намаганняў. Ён назваў М.Індыка рэалістам, які дасканала ведае гісторыю палестына-ізраільскага канфлікту.

Пры прэзідэнце Біле Клінтане М.Індык быў памочнікам дзяржсакратара ЗША па справах Блізкага Усходу, узначальваў дэпартамент Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі Савета нацыянальнай бяспекі Белага Дома. Дыпламат двойчы быў паслом у Тэль-Авіве: у 1995-1997 і 2000-2001 гг. Палітык таксама прымаў актыўны ўдзел у палестына-ізраільскіх перамовах, якія праходзілі ў ліпені 2000 года ў горадзе Кэмп-Дэвідзе амерыканскага штата Мэрыленд. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040