Шасці кітайскім ваеначальнікам прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка
  2013-08-01 10:42:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральны ваенны савет 31 ліпеня ў Пекіне правёў урачыстую цырымонію прысваення шасці высокапастаўленым генералам НВАК воінскага звання генерал-палкоўніка, на якой старшыня ЦВС Сі Цзіньпін ўручыў ім адпаведныя граматы.

Цырымонія пачалася ў 9:30 раніцы. На ёй намеснік старшыні ЦВС Фань Чанлун зачытаў падпісаны Сі Цзіньпінам ўказ аб прысваенні шасці ваеначальнікам воінскага звання генерал-палкоўніка.

Званне генерал-палкоўніка на гэты раз атрымалі намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення НВАК У Чандэ, паліткамісар Галоўнага ўпраўлення ўзбраення і ваеннай тэхнікі НВАК Ван Хун'яа, паліткамісар Акадэміі ваенных навук НВАК Сунь Сыцзін, паліткамісар Пекінскай ваеннай акругі НВАК Лю Фулянь, камандуючы Нанкінскай ваеннай акругай Цай Інцін і камандуючы Гуанчжоўскай ваеннай акругай Сюй Фэньлінь. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040