Сі Цзіньпін заклікаў да далейшага асваення мора
  2013-08-01 10:39:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на арганізаванай Палітбюро ЦК КПК лекцыі на тэму ўзмацнення мер па асваенні мора, генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін адзначыў, што ператварэнне Кітая ў магутную марскую дзяржаву – важная часткай будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай. На 18-м з'ездзе КПК быў распрацаваны план па ператварэнні Кітая ў моцную марскую дзяржаву, рэалізацыя якога мае важнае значэнне для забеспячэння працяглага стабільнага развіцця нацыянальнай эканомікі, абароны суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця, а таксама для ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства і ажыццяўлення вялікага адраджэння кітайскай нацыі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна павялічыць патэнцыял распрацовак марскіх рэсурсаў, робячы ўпор на пераход да павышэння якасці і эфектыўнасці пры развіцці марской эканомікі. Ён падкрэсліў важнасць аховы марскога экалагічнага асяроддзя, накіроўваючы намаганні на трансфармацыю мадэлі асваення мора, заснаванай на рэгенерацыйным карыстанні. Ён паабяцаў забяспечыць насельніцтва экалагічна чыстымі морапрадуктамі, а таксама блакітнае мора і неба, чыстыя пляжы.

Гаворачы аб абароне марскіх правоў і інтарэсаў краіны, Сі Цзіньпін канстатаваў, што Кітай – краіна міралюбівая і нязменна працягне ісці па шляху мірнага развіцця, ні ў якім разе не адмаўляючыся ад сваіх законных правоў і інтарэсаў. Кітай ніколі не прынясе свае ключавыя інтарэсы ў ахвяру, дадаў ён.

Ён заявіў аб прыхільнасці Кітая да ўрэгулявання спрэчак шляхам перамоў у імя захавання міру і стабільнасці. Але пры гэтым заклікаў быць гатовымі на выпадак розных складаных сітуацый. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040