Сі Цзіньпін заклікаў да развіцця праз навуковыя інавацыі
  2013-07-18 16:12:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў больш засяродзіцца на навуковых інавацыях, а таксама на тым, каб ператварыць іх у рухаючую сілу кітайскага развіцця.

Краіна атрымае новыя жыццёвыя сілы і стане магутнай, калі будзе мець моцны навуковы патэнцыял, паведаміў Сі Цзіньпін падчас наведвання Акадэміі навук Кітая / АНК /.

Навука і тэхніка з'яўляюцца фокуснай кропкай у глабальнай канкурэнцыі, усе галоўныя краіны імкнуцца набыць прасунутыя тэхналогіі, у тым ліку тэхналогіі, звязаныя з нацыянальнай абаронай, паведаміў Сі Цзіньпін.

Ён заклікаў навукоўцаў быць амбіцыйнымі і ўстараняць любыя бар'еры, якія могуць перашкодзіць навуковаму развіццю.

Сі Цзіньпін наведаў Інстытут фізікі высокіх энергій АНК, дзе яму распавялі пра Пекінскі электрон-пазітронны калайдар / BEPS /, калі ён сустракаўся з трыма навукоўцамі, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве гэтага аб'екта.

Ён паведаміў, што АНК з'яўляецца домам для лепшых кітайскіх навукоўцаў, якія зрабілі шматлікія навуковыя адкрыцці.

Падчас наведвання Сі Цзіньпін пагутарыў з чыноўнікамі і навукоўцамі АНК, а таксама выступіў з прамовай.

Ён папрасіў навукоўцаў і чыноўнікаў падтрымліваць навуковы сектар, паколькі ён дапаможа трансфармаваць эканамічны рост Кітая.

Ён таксама заклікаў іх да адважных інавацый, заклікаў навуковыя ўлады ствараць акадэмічнае асяроддзе.

Сі Цзіньпін папрасіў іх не толькі вучыцца ў самай перадавой сусветнай навукі, але і прасоўваць новыя ідэі.

Ён таксама папрасіў навукоўцаў быць патрыётамі і прысвяціць сябе нацыянальнаму адраджэнню і мадэрнізацыі Кітая. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040