Падраздзяленне Народна-вызваленчай арміі Кітая наладзіла прыём з нагоды 86-й гадавіны ўтварэння НВАК, на якім прысутнічала больш за 300 гасцей.
Камандзір падраздзялення Ван Сяацзюнь ў сваім выступленні сказаў, што мір – агульная мара народаў усіх краін, пабудова краіны і арміі зараз знаходзіцца на новай гістарычнай адпраўной кропцы. Падраздзяленне НВАК у Сянгане будзе актыўна прыстасоўвацца да новых ваенных зменаў у свеце, павышаць сучасны ўзровень арміі і абароны краіны, актыўна ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях і іншых аперацыях, якія ідуць на карысць міжнароднай бяспецы, развіваць абмены і супрацоўніцтва з арміямі іншых краін, прыкладаць уласныя намаганні для абароны міру ў рэгіёне і ва ўсім свеце. - Р -