Міністр замежных спраў КНР Ван І правёў перамовы са сваім в'етнамскім калегам Фам Бінь Мінем.
Ван І адзначыў, што належнае ўрэгуляванне пытанняў Паўднёва-Кітайскага мора мае вельмі важнае значэнне для аховы і садзейнічання кітайска-в'етнамскім адносінам. Кітай і В'етнам павінны фарсіраванымі тэмпамі рэалізаваць кансенсус, дасягнуты кіраўнікамі дзвюх краін, ператварыць спрэчкі ў супрацоўніцтва, каб яны не перашкаджалі двухбаковым адносінам.
Фам Бінь Мінь адзначыў, што В'етнам надае асаблівае значэнне развіццю адносін з Кітаем і мае намер сумесна з кітайскім бокам ажыццявіць дасягнуты кіраўнікамі дзвюх дзяржаў кансенсус, падтрымліваць абмен візітамі на высокім узроўні, садзейнічаць практычнаму супрацоўніцтву ва ўсіх галінах, умацоўваць гуманітарны абмен, рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасці па існуючых паміж дзвюма краінамі пытання на моры для іх належнага вырашэння. - Р -