Прадстаўнік ЗША ў ААН: арганізацыя "вельмі важная" для забеспячэння інтарэсаў амерыканскага боку
  2013-08-06 17:19:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр уручыла Генеральнаму сакратару арганізацыі Пан Гі Муну даверчыя граматы, паведаміўшы, што гэта арганізацыя "вельмі важная" для забеспячэння шэрагу інтарэсаў амерыканскага боку.

С.Паўэр заявіла прадстаўнікам СМІ, што "паміж ЗША і ААН існуе шырокая прастора для супрацоўніцтва як у рамках антытэрарыстычнай барацьбы, дзейнасці па вырашэнні ўсіх пытанняў бяспекі, урэгуляванні сітуацыі ў Сірыі і Паўднёвым Судане, так і ў дачыненні да праблемы ліквідацыі беднасці на планеце".

42-гадовая С.Паўэр займалася журналістыкай і атрымала Пулітцэраўскую прэмію, займала падчас перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі 2008 года пасаду дарадцы Барака Абамы па пытаннях знешняй палітыкі. У далейшым яна стала спецыяльным памочнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў і дырэктарам Савета нацыянальнай бяспекі ЗША па шматбаковых пытаннях і правах чалавека. У чэрвені бягучага года Б.Абама прапанаваў кандыдатуру С.Паўэр на пасаду пастаяннага прадстаўніка ЗША ў ААН. На мінулым тыдні Кангрэс прыняў яе кандыдатуру. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040