ЗША эвакуіравалі дапаможны персанал амбасады з Емена
  2013-08-07 15:28:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства абароны ЗША ў аўторак заявіла, што, згодна з патрабаваннем дзярждэпартамента, ВПС раней эвакуіравалі дапаможных супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Емене.

У сувязі з "магчымасцю тэрарыстычнай пагрозы" дзярждэпартамент таксама рэкамендаваў амерыканскім грамадзянам устрымацца ад паездак у Емен, а амерыканцам, якія знаходзяцца там, неадкладна пакінуць гэтую краіну.

Раней дзярждэпартамент ужо даў указанне зачыніць 22 амбасады ЗША на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы да канца гэтага тыдня. А 4 жніўня дзярждэпартамент заявіў аб працягу тэрмінаў закрыцця 19 пасольстваў да 10 жніўня.

Паводле паведамлення амерыканскіх СМІ, групоўка "Аль-Каіда" на Аравійскім паўвостраве "актывізуецца на тэрыторыі Емена", у сувязі з чым амерыканская адміністрацыя выказвае асаблівую заклапочанасць магчымымі нападамі на грамадзян, маёмасць і камерцыйныя аб'екты ЗША. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040