Беларускім студэнтам дазволілі працаваць у студатрадах круглы год
  2013-08-14 11:02:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларускім студэнтам дазволілі працаваць у студатрадах круглы год. Адпаведныя змяненні ўнесены ва ўказ "Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Пра гэта паведамілі ў аўторак у прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Да гэтага часу гэты працоўны перыяд лічыўся з 1 мая па 30 верасня. Аднак, як паказала практыка, маладыя людзі праяўляюць усё большую цікавасць да працы ў студэнцкіх атрадах не толькі ў летні перыяд, але і на працягу ўсяго каляндарнага года ў вольны ад вучобы час.

Зараз па ўзгадненні з кіраўніцтвам ВНУ гэта дазволена. Пры гэтым ранейшы перыяд, які ў асноўным выпадае на вакацыі, застаецца найбольш актыўным. У прэс-службе презідэнта таксама адзначылі, што ўказ прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы і асноўнай працы час на працягу ўсяго каляндарнага года. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040