Місія ААН па аказанні садзейнічання Іраку заклікала звярнуць увагу на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца іракскія "ўнутраныя" бежанцы.
Намеснік спецпрадстаўніка генеральнага сакратара ААН па пытаннях развіцця і гуманітарнай дапамогі ў Іраку Жаклін Бэдкок падкрэсліла, што гэтыя людзі – самая ўразлівая група ў Іраку, яны сутыкаюцца з цяжкасцямі з жыллём, харчаваннем, працаўладкаваннем, медыцынскай дапамогай і адукацыяй. Яна заклікала ўрад і гуманітарныя структуры пачаць хутка дзейнічаць і прыняць эфектыўныя меры для змянення такой сітуацыі. - Р -