Егіпецкі суд у панядзелак пастанавіў вызваліць былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарака, які абвінавачваўся ў растраце дзяржсродкаў, выдзеленых на ўтрыманне яго рэзідэнцыі. Пра гэта паведаміў вэб-сайт дзяржаўнай газеты "Аль-Ахрам".
На сваім першым пасяджэнні Крымінальны суд Каіра таксама прыняў рашэнне ўзяць пад варту двух сыноў Х. Мубарака Алю і Гамаля да заканчэння расследавання гэтай справы.
Экс-прэзідэнт і яго сыны не прысутнічалі на судовым слуханні з меркаванняў бяспекі. - 0 -