Генеральны сакратар ААН "узрушаны" паведамленнямі аб выкарыстанні хімічнай зброі ў прыгарадзе Дамаска
  2013-08-22 10:55:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што быў "узрушаны" паведамленнямі аб выкарыстанні хімічнай зброі ў ваколіцах сірыйскай сталіцы Дамаска. Ён зноў пацвердзіў, што "любое ўжыванне хімічнай зброі любы бокам у любых абставінах з'яўляецца парушэннем міжнароднага гуманітарнага заканадаўства".

Намеснік афіцыйнага прадстаўніка ААН Эдуарда дэль-Буэй на праведзеным чарговым брыфінгу паведаміў пра гэта. "Генеральны сакратар ведае, што многія краіны-члены ААН, ЛАД і ЕС выказалі сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з апошнімі паведамленнямі аб магчымасці прымянення хімічнай зброі ў Сірыі", - сказаў Э. дэль-Буэй.

Паводле паведамлення тэлеканалаў "Аль-Арабія" і "Аль-Джазіра", на досвітку 21 жніўня армія абстраляла прыгарад Дамаска Гута снарадамі, начыненымі зарынам. Паводле інфармацыі, па папярэдніх звестках апазіцыі, у выніку гэтага загінулі каля 755 чалавек, яшчэ некалькі сотняў атрымалі раненні, сярод загінуўшых некалькі соцень дзяцей.

Сірыйская армія абвергла інфармацыю аб тым, што яна ўжыла хімічную зброю ў прыгарадзе Дамаска.

Група Камісіі ААН па ўсталяванні фактаў магчымага прымянення хімічнай зброі ў Сірыі 18 жніўня прыбыла ў Дамаск і ўжо пачала расследаванне, якое будзе доўжыцца 14 дзён. Прадстаўнікі апазіцыі заклікаюць экспертаў ААН неадкладна адправіцца ў раён Гута і правесці расследаванне на месцы здарэння. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040