Старшыня КНР Сі Цзіньпін і яго туркменскі калега Гурбангулы Бердымухамедаў падпісалі ў Ашхабадзе ў аўторак сумесную дэкларацыю аб павышэнні ўзроўню двухбаковых адносін да стратэгічнага партнёрства. Гэты крок сведчыць пра новы этап у развіцці кітайска -туркменскіх адносін і адкрывае шырокія перспектывы для двухбаковага супрацоўніцтва.
У дэкларацыі гаворыцца , што абодва бакі будуць разглядаць іх адносіны ў якасці аднаго з прыярытэтаў сваёй знешняй палітыкі , нягледзячы на змяненне глабальнай і рэгіянальнай сітуацыі.
Сі Цзіньпін прыбыў у Ашхабад у той жа дзень раней , пачаўшы дзяржаўны візіт у гэтую цэнтральнаазіяцкую краіну. Па прыбыцці ў Ашхабад старшыня КНР заявіў , што гэта - цудоўная нагода для абнаўлення двухбаковых адносін.
Туркменістан - першы прыпынак падчас паездкі Сі Цзіньпіна па Цэнтральнай Азіі. Кітайскі лідар таксама прыме ўдзел у 8 - м саміце "Групы 20", які пройдзе ў расійскім горадзе Санкт - Пецярбургу , і нанясе дзяржаўныя візіты ў Казахстан , Узбекістан і Кыргызстан , а таксама будзе прысутнічаць на 13- м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку.