Беларуска Вікторыя Азаранка не змагла ў фінальным матчы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе абыграць першую ракетку свету Серэну Уільямс. В.Азаранка прайграла з лікам 5:7, 7:6, 1:6 у паядынку, які доўжыўся 2 гадзіны 45 хвілін.
С.Уільямс стала пяціразовай чэмпіёнкай турніру. Летась у фінале турніру саперніцай амерыканкі таксама была В.Азаранка. Тады апошняя таксама саступіла ў трох сэтах.
С.Уільямс зарабіла 2,6 млн. долараў, а В.Азаранка, як фіналістка турніру, 1,3 мільёна. - Р -