У панядзелак на інданэзійскім востраве Балі адкрылася 21-я неафіцыйная сустрэча лідараў членаў АЦЭС, у якой удзельнічае старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Першая сесія пройдзе сёння ў другой палове дня, а наступная – заўтра раніцай.
Сі Цзіньпін упершыню прымае ўдзел у неафіцыйнай сустрэчы лідараў эканомік АЦЭС, таму ён знаходзіцца ў цэнтры павышанай увагі. Як паведаміў прадстаўнік МЗС Кітая, на форуме старшыня КНР плануе выкласці меркаванне кітайскага боку па стане сусветнай эканомікі, ролі АЦЭС ва ўмацаванні шматбаковай гандлёвай сістэмы, пашырэнні транспартна-камунікацыйных магчымасцяў АЦР, паступальным і справядлівым росце. Сі Цзіньпін таксама падзеліцца ідэямі КНР адносна сустрэчы лідараў АЦЭС, якая пройдзе ў будучым годзе ў Кітаі.
Па выніках двухдзённай сустрэчы будзе апублікавана дэкларацыя. - Р -