Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў сустрэчу з прэзідэнтам В'етнама Чывонг Тан Шангам.
Лі Кэцян адзначыў, што паміж Кітаем і В'етнамам падтрымліваецца глыбокая традыцыйная дружба. Дасягнутыя падчас гэтага візіту кіраўнікамі ўрадаў Кітая і В'етнама дамоўленасці паказваюць, што Кітай і В'етнам маюць здольнасць пераадолець цяжкасці і рознагалоссі, каб дасягнуць істотнага прагрэсу ў двухбаковым супрацоўніцтве і ўмацаваць асновы агульных інтарэсаў. Абедзве краіны павінны прыкласці намаганні па іх рэалізацыі. Кітай мае намер развіваць двухбаковыя адносіны ў правільным напрамку, прасоўваць развіццё кітайска-в'етнамскіх усебаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства, сказаў кіраўнік урада КНР.