У Жэневе пачаўся новы раўнд перамоў Ірана з "шасцёркай" краін-пасярэднікаў
  2013-10-16 15:06:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у штаб-кватэры ААН у Жэневе пачаўся новы раўнд перамоў Ірана з "шасцёркай" краін-пасярэднікаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, РФ, КНР і ФРГ), які будзе доўжыцца два дні.

"Спадзяюся, што 2-дзённыя перамовы стануць эфектыўнымі", – адзначыла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан у пісьмовай заяве, чакаючы ад гэтага раўнда перамоў стараннага вывучэння падрабязнасцяў і выяўлення ўсіх магчымасцяў вырашэння праблемы.

Нагадаем, што днямі ў рамках іранскай ядзернай праблемы з'явіліся пазітыўныя сігналы, якія прыцягнулі ўвагу сусветнай супольнасці. Прэзідэнт Ірана Хасан Роўхані на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН выказаў гатоўнасць правесці канструктыўныя кантакты з іншымі краінамі і зноў пацвердзіў мірную мэту іранскай ядзернай праграмы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040