У Германіі адкрыўся Тыдзень тыбецкай культуры
  2013-10-24 09:58:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тыдзень тыбецкай культуры Кітая-2013 праходзіць у Германіі з 23 па 29 кастрычніка. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве кітайскага ўрада.

Падобнага роду мерапрыемства Кітай праводзіць у Германіі першы раз. Яно заклікана даць жыхарам Германіі магчымасць "на блізкай адлегласці" палюбавацца прыгажосцю Тыбета, даведацца пра яго культуру і эканамічнае развіццё. Мерапрыемства таксама накіравана на ўмацаванне міжнароднай дружбы, адзначаецца ў заяве.

Тыдзень тыбецкай культуры будзе праведзены ў Берліне і Мюнхене. У яго рамках адбудуцца канцэрты тыбецкіх фальклорных калектываў, форумы з удзелам тыбецкіх экспертаў і знакамітых манахаў, а таксама экспазіцыя тыбецкіх кніг.

Тыдзень тыбецкай культуры стаў яркай "вітрынай" для дэманстрацыі свету рэальнага ладу жыцця Тыбета пад адміністрацыйным кіраваннем цэнтральнага ўрада КНР. З 2001 года мерапрыемства было праведзена ў 11 краінах. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040