У вырашальным матчы Выніковага турніру АТР у Лондане Новак Джокавіч з Сербіі абыграў іспанца Рафаэля Надаля – 6:3, 6:4.
Матч працягваўся крыху больш за паўтары гадзіны. Рафа за гэты час толькі аднойчы ўзяў падачу суперніка, дазволіўшы Новаку запісаць на свой рахунак тры брэйкі.
Нягледзячы на перамогу, Джокавіч не здолеў абыйсці Надаля ў сусветным рэйтынгу і завяршыў 2013 год на другім месцы ў сусветным рэйтынгу. - Р -