Дзяржаўная адміністрацыйная сістэма ахоплівае ўсе галіны палітыкі і эканомікі
  2013-11-15 10:58:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўная адміністрацыйная сістэма Кітая, рэфармаванне якой было прапанавана на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання, ахоплівае ўсе галіны эканамічнага, палітычнага і грамадскага жыцця краіны. Пра гэта паведаміў спецыяліст па пытаннях макраэкономікі Дзяржаўнага інфармацыйнага цэнтра Кітая Ван Юаньхун.

12 лістапада ў Пекіне завяршыўся 3-ці Пленум ЦК КПК 18-га склікання, па выніках якога прынята камюніке па ўсебаковым паглыбленні рэформ. У якасці прыкладу Ван Юаньхун прывёў эканоміку, якая ўключае ў сябе фінансы, бюджэтную палітыку, палітыку сацыяльнага забеспячэння і інш. Усе яны ствараюць цэласную сістэму. Правядзенне рэформ у гэтых галінах дапаможа ліквідаваць фактары, якія перашкаджаюць развіццю, стварыць умовы для павышэння кіруючай здольнасці краіны. Гаворачы аб рэгуляванні эканомікі, запланаваным урадам у бліжэйшы час, Ван Юаньхун адзначыў, што гэта цесна звязана з адміністрацыйнай сістэмай. У Кітаі практычна завершана рэформа ў галіне тавараў, больш павольна праходзіць рэфармаванне важных кампанентаў вытворчасці, рэгуляванне працэнтных ставак, валютнага курсу, рынку капіталаў. Усё гэта – ключавыя напрамкі рэформ у будучыні. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040