У выніку тайфуну " Хаянь " на Філіпінах ужо загінулі 2357 чалавек
  2013-11-15 11:01:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Філіпінскі нацыянальны камітэт па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў абвясціў , што 14 лістапада да 18:00 па мясцовым часе ў выніку ўдару тайфуну " Хаянь " на Філіпінах ужо загінулі 2357 чалавек, яшчэ 3853 чалавекі пацярпелі , 77 - прапалі без вестак.

Паводле апошняга паведамлення камітэта аб складанай абстаноўцы, выкліканай тайфунам " Хаянь" , бедствам ахоплены больш за 1.87 млн. двароў у 43 правінцыях краіны , колькасць людзей, якія церпяць бедства перавышае 8,67 млн., каля 818 тыс. чалавек былі эвакуіраваны , з іх прыкладна 338 тыс. чалавек накіраваны ў тысячу пунктаў размяшчэння.

Паводле паведамлення, у выніку тайфуну " Хаянь " пашкоджанні рознай ступені атрымалі больш за 240 тыс. дамоў, з іх 130 тыс. дамоў цалкам разбураны. На дадзены момант шкода інфраструктуры і сельскагаспадарчых угоддзяў ацэньваецца прыкладна ў 4,06 млрд. песа (92.831 млн. долараў ЗША) .

Камітэт паведаміў , што, за выключэннем размешчанага ў зоне сур'ёзнага бедства аэрапорта ў горадзе Таклабан , усе грамадзянскія аэрапорты ў зоне бедства зноў адкрыты . Ратавальнікі зараз прыкладаюць намаганні для ліквідацыі перабояў электразабеспячэння і сувязі ў зоне бедства. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040