"Шасцёрка" і Іран пачалі новы раўнд дыялогу па іранскай ядзернай праблеме, які будзе доўжыцца тры дні.
Пасрэднік на сустрэчы – вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан. 20 лістапада яна правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Ірана Махамедам Джавад Зарыфам. Намеснік міністра замежных спраў КНР Лі Баадун таксама прыбыў у Жэневу на чале кітайскай дэлегацыі.
Іран настойвае, што яго ядзерная праграма накіравана толькі на выпрацоўку электраэнергіі і на медыцынскае прымяненне. Пасля таго, як у жніўні бягучага года прэзідэнтам Ірана стаў Хасан Роўхані, Іран і ЗША выказалі намер вырашаць спрэчкi шляхам перамоў. У другой дэкадзе кастрычніка і 7-10 лістапада "шасцёрка" правяла ў Жэневе два раўнды дыялогу з Іранам – былі дасягнуты некаторыя станоўчыя вынікі, але па некаторых пытаннях рознагалоссі захаваліся. - Р -