Старшыня КНР Сі Цзіньпін у горадзе Ціндаа (правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай) правёў нараду, заслухаўшы справаздачу Дзяржсавета і адміністрацыі правінцыі Шаньдун аб рабоце па ліквідацыі наступстваў выбуху на нафтаправодзе.
Сі Цзіньпін запатрабаваў у поўнай меры рэалізаваць рэжым адказнасці за бяспеку на вытворчасці, цалкам ліквідаваць патэнцыяльныя пагрозы і катэгарычным чынам не дапусціць паўтарэнне падобнай трагедыі.
У ноч на 22 лістапада на нафтаправодзе, які належыць Кітайскай нафтахімічнай карпарацыі "Сінапек", на тэрыторыі зоны тэхніка-эканамічнага развіцця паблізу Ціндаа была выяўлена ўцечка нафты, якая затым выклікала пажар і выбух. Загінула 52 чалавекі, яшчэ 11 лічацца прапаўшымі без вестак. - Р -