Вывучэнне і ажыццяўленне ідэй 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання – найважнейшая палітычная задача КПК і ўсёй краіны. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шаньдун (Усходні Кітай).
У перыяд з 24 па 28 лістапада Сі Цзіньпін правёў інспекцыю ў гарадах Ціндаа, Ліньі, Цзінін, Хэцзэ, Цзінань, наведаў старыя раёны, прадпрыемствы, навуковыя і культурныя ўстановы, пазнаёміўся з мясцовым сацыяльна-эканамічным развіццём.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ўсебаковае паглыбленне рэформ мае важнае і далёка ідучае значэнне для ўсебаковага фарміравання ў Кітаі сярэднезаможнага грамадства і рэалізацыі адраджэння кітайскай нацыі. Для вывучэння і ажыццяўлення ідэй 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання важна здабыць цвёрдую ўпэўненасць у перамозе, разумець сітуацыю і праводзіць рэформы. - Р -