Паводле паведамлення транспартнага ўпраўлення пры Міністэрстве грамадскай бяспекі КНР, у цяперашні час аб'ём парку прыватных аўтамабіляў у Кітаі дасягнуў 85.07 млн. адзінак , што ў 14 разоў больш у параўнанні з 2003 годам і склаў 82,8 працэнта ад агульнай колькасці пасажырскіх аўтамабіляў краіны. У апошнія 2 гады сярэднегадавы рост прыватных аўтамабіляў па-ранейшаму захоўваўся на ўзроўні больш за 14 млн. адзінак.
Па дадзеных статыстыкі, у апошнія 10 гадоў у Кітаі адбыліся карэнныя перамены ў колькаснай структуры транспартных сродкаў. Аўтамабілі выцесніўшы матацыклы, сталі асноўным тыпам транспартных сродкаў. У 2003 годзе аб'ём парку транспартных сродкаў у краіне складаў больш за 96 млн. адзінак, у прыватнасці колькасць матацыклаў -- 60 млн. адзінак або 61,4 працэнта ад агульнага аб'ёму кітайскага парку транспартных сродкаў, а колькасць аўтамабіляў - 24 млн. адзінак (25 %), колькасць прыватных аўтамабіляў у краіне складала менш за 6 млн. адзінак. У апошнія 10 гадоў у Кітаі адзначалася імклівае павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, аўтамабілі, якія замянілі матацыклы, з'явіліся і ў звычайных кітайскіх сем'яў. Да канца кастрычніка 2013 г. аб'ём кітайскага парку транспартных сродкаў склаў 250 млн. адзінак , у прыватнасці колькасць аўтамабіляў склала 135 млн. адзінак або 53,9 працэнта ад агульнага аб'ёму кітайскага парку транспартных сродкаў, колькасць прыватных аўтамабіляў перавысіла 85 млн. адзінак, што ў 14 разоў больш за паказчык , зарэгістраваны 10 гадоў таму. -0 -