Ангела Меркель пераабрана на пасаду канцлера ФРГ
  2013-12-18 10:40:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Ангела Меркель пераабрана на пасаду канцлера ФРГ.

У аўторак у Бундэстагу адбылося тайнае галасаванне па выбарах канцлера краіны. У той жа дзень старшыня Бундэстага Норберт Ламерт абвясціў вынікі галасавання, згодна з якімі старшыня ХДС Ангела Меркель атрымала большасць галасоў – 462 з 621 дзеючага бюлетэня. А.Меркель прыняла вынікі выбараў.

У сераду прэзідэнт Германіі Яхім Гаўк выдасць Ангеле Меркель акрэдытыў, пасля чаго яна будзе прыведзена да прысягі ў Бундэстагу.

Нагадаем, што выбары ў Бундэстаг адбыліся 22 верасня, ХДС заваяваў 41,5% галасоў і захаваў за сабой першае месца ў заканадаўчым органе краіны. Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі атрымала 25,7% галасоў. 27 лістапада гэтыя дзве партыі падпісалі пагадненне аб фарміраванні кааліцыйнага ўрада краіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040