Лі Кэцян правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі САР Сянган
  2013-12-18 11:03:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак у другой палове дня ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай" у Пекіне сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна / САР / Сянган Лян Чжэньінам, які прыбыў сюды са справаздачным дакладам аб праведзенай працы ў адыходзячым годзе.

Станоўча ацаніўшы поспехі Сянгана ў сацыяльна-эканамічным развіцці, Лі Кэцян заявіў, што паглыбленне кітайскіх рэформаў, рашэнне аб якім было прынята на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання ў лістападзе гэтага года, прывядзе да велізарных пераменаў у Кітаі, а таксама створыць шмат магчымасцяў для Сянгана.

Лі Кэцян адзначыў, што цэнтральны ўрад будзе непахісна прытрымлівацца курсу "адна дзяржава - два лады": "Сянганам кіруюць самі сянганцы" і "высокая ступень аўтаноміі". Таксама будзе строга выконвацца Асноўны закон КНР аб САР Сянган і нязменная падтрымка кіраўніка адміністрацыі і ўрад САР ў кіраванні раёнам. Ён выказаў спадзяванне, што САР Сянган працягне адыгрываць унікальную ролю ў працэсе ўсёабдымнага паглыблення рэформаў і павышэння ўзроўню адкрытасці ў Кітаі.

На сустрэчы таксама прысутнічалі член Дзяржсавета КНР, адказны сакратар гэтага органа Ян Цзін і член Дзяржсавета Ян Цзячы.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040