Савет Бяспекі ААН ухваліў заяву старшыні, у якой выказваецца занепакоенасць з нагоды наркагандлю ў Заходняй Афрыцы і рэгіёне Сахель. Дакумент заклікае распачаць усе магчымыя меры для нанясення ўдару па трансгранічнай арганізаванай злачыннасці.
Як паведамляецца ў заяве СБ ААН, наркабізнес і трансмежная арганізаваная злачыннасць – сур'ёзная пагроза міру, бяспецы і стабільнасці ў Заходняй Афрыцы і рэгіёне Сахель, што выклікае пачуццё занепакоенасці. Арганізацыя чарговы раз адзначыла неабходнасць актывізацыі рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва, якое абапіраецца на прынцыпы размежавання сумеснай адказнасці. - Р -